
У Гародні за каментары ў тэлеграм-каналах затрымалі сузаснавальніка фірмы па гарадскіх маршрутных перавозках Ігара Соладава. На відэа сілавікоў ён кажа, што выказваўся пра беларускіх і расейскіх вайскоўцаў. З скрыншотаў, зробленых сілавікамі, вынікае, што мужчына быў абураны агрэсіяй Расеі супраць Украіны і тым, што дзяржава Беларусь дапамагае расейцам.
Сілавікі ў каментары да відэа прызнаюць, што затрымалі паспяховага прадпрымальніка. Яны ўсяляк яго абражаюць. У затрыманні Соладава ўдзельнічалі омоновцы.
