Карэліцкі РАУС

У Карэлічах зноў затрымалі мясцовага экскурсавода Юрыя Красоўскага. Пра гэта паведамляе “Вясна”

Як стала вядома 15 лістапада сілавікі забралі мужчыну з дому. Суд засудзіў Красоўскага паводле артыкулу 19.11 КаАП РБ на 15 сутак арышту.

Гэта ўжо як мінімум чацвёртае затрыманне для яго за апошнія гады. Раней Юрыя Красоўскага затрымлівалі і арыштоўвалі ў 2020, 2021 і 2022 гадах.