
На акцыі ўзгадвалі найперш пра Анджэя Пачобута, ужо больш двух тыдняў ад яго няма ніякай інфармацыі, таму цяжка ацаніць сітуацыю са здароўем і ўмовамі ўтрымання журналіста і дзеяча польскай супольнасці ў Беларусі. Ясна толькі, што яны блізкія да катавальных, як і ў многіх іншых палітвязняў.
Анджэй Пачобут ужо 32 месяцы знаходзіцца ў зняволенні. Штомесяц у Беластоку праходзяць акцыі салідарнасці. Нагадаем, што Пачобута засудзілі да 8 гадоў калоніі паводле арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Рэспублікі Беларусь) і арт. 130 КК (распальванне варожасці).





