Сілавікі правялі “зачыстку” у лакаматыўным дэпо ў Лідзе. Яны сцвярджаюць, што затрымалі 7 чалавек. Гэтых людзей абвінавачваюць у “распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Напэўна была праведзена пільная праверка мабільных тэлефонаў і сацсетак.

Затрыманні на прадпрыемствах Ліды адбываюцца амаль бесперапынна. Былі схопленыя і затрыманыя дзясяткі чалавек. Бальшыню з іх штрафавалі за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”, а некаторым людзям прысуджалі адміністрацыйны арышт.