Відэа з затрыманнем з’явілася на канале гарадзенскіх сілавікоў. Асобна падкрэсліваецца, што мужчына з’яўляецца нараджэнцам Украіны.

Пры гэтым мужчына, якога вінавацяць у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў і распальванні варожасці, мае пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Яго затрыманне адбывалася пры сілавой падтрымцы атрада спецыяльнага прызначэння «Тайфун». На камеру затрыманы кажа, што падставай для затрымання стала апублікаваная ім у інтэрнэце бела-чырвона-белая сімволіка.