
У Гародні прайшоў абласны конкурс-агляд так званых “дабравольных дружынаў”. У савецкім саюзе яны называліся дабравольныя народныя дружыны (абрэвіятура – ДНД). Цяпер крыху саромеюцца называць іх “народнымі” але сутнасць такіх псеўдадружынаў нязменная. Лепш было б іх назваць “прымусовыя вертыкальныя дружыны”.
Абавязаныя былі ўдзельнічаць дружыны усіх 17 раёнаў вобласці плюс яшчэ двух раёнаў Гародні. Ніхто канешне не пасмеў адмовіцца.
Заместитель начальника главного управления идеологической работы и по делам молодежи облисполкома Ирина Степаненко адзначыла “Гродзенскай праўдзе”:
“– Хорошо, когда есть люди, которые готовы в любой момент подставить плечо помощи. Они каждый день вносят неоценимый вклад в работу органов правопорядка. Вместе с тем дружинники улучшают свою физическую подготовку, получают новые знания, а главное – ценный жизненный опыт. Рада заметить, что сегодня в области действуют порядка 200 дружин, в которых задействованы более 2 000 человек“.
Зразумела, што ўсё гэта прафанацыя і лічбы толькі на паперы. Толькі ў сённяшняй Беларусі ўсё актыўней узнаўляюць усё савецкае, якое мае пераважна карыкатурны выгляд.


У выніку лепшай прызналі дружыну ААТ “Азот” з Гародні.
