
У судзе Ленінскага раёна Гародні яшчэ дзявятага лістапада засудзілі Ігара Жука паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Горбач прызначыла Ігару два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хіміі”).
Мужчыну звінавацілі ў тым, што ён у Youtube пакінуў каментар пра Лукашэнку пад відэа “Беларусь: схаваная мабілізацыя і ўвод войскаў з Расеі | Україна, Лукашэнка і НАТА” расейскага блогера Іллі Варламава. У яго ў тэлефоне знайшлі прыкладанне Youtube, у якім у раздзеле “Каментары” і быў адпаведны допіс.
Ігар Жук працаваў станочнікам дрэваапрацоўчых станкоў у закрытым акцыянерным таварыстве. Да абвешчання прысуду ён знаходзіўся пад вартай.
Вясна
