У Варшаве 26 лістапада прайшоў маштабны марш беларусаў, прысвечаны угодкам Слуцкага антыбальшавіцкага паўстання. Акцыя, якая сабрада некалькі соцень беларусаў, што прыехалі з розных гарадоў, была прымеркавана ня толькі ўшанаванню палеглых за Бацькаўшчыну больш чым сто гадоў таму. Адначасна гэта была і акцыя памінання тых, хто загінуў ці быў забіты ў найноўшы час антыбеларускім рэжымам. А таксама акцыя салідарнасці з шматлікімі палітвязнямі, якія зараз у турмах і калоніях Беларусі. Сярод іншых шматразова ўзгадваліся і гарадзенскія палітвязні – Павел Мажэйка, Дзяніс Івашын, Анджэй Пачобут, Галіна Дзербыш.

Акцыя памяці і салідарнасці пад нацыянальнай сімволікай праходзіла на пляцы Каперніка ў польскай сталіцы.