
У Лідскім памежным атрадзе навабранцы склалі прысягу. Без прадстаўнікоў чыноўніцкай вертыкалі і расейскай праваслаўнай царквы не абышлося і тут. Навабранцаў бласлаўляў настоятель войскового храма Преподобного Сергия игумена Радонежского протоиерей Сергий. А ад наменклатуры 203-х маладых салдат “напутствовала” председатель Лидского районного Совета депутатов Инесса Белуш. Прыцягнулі да справы і прадстаўніка так званай ветэранскай арганізацыі.
Прыехаў на прысягу ў Ліду і заместитель Председателя Государственного пограничного комитета генерал-майор Роман Подлинев. Яго прысутнасць якраз была зразумелая. Але ў цэнтры ўвагі апынуўся бацюшка ў камуфляжы.




