
Гарадзенская абутковая фабрыка “Нёман перажывае востры дэфіцыт кадраў. Гэта вынікае з таго, што там утварылася ажно 60 вакансій.
Дзяржаўная служба занятасці ў лістападзе размясціла абвестку з якой вынікае, што фабрыцы патрэбна больш 60 работнікаў.
Якія ж працаўнікі патрэбныя “Нёману” і якія заробкі прапаноўвае прадпрыемства:
Фрэзероўшчык абутку, адукацыя сярэдняя – 554 – 1000 руб.
Прыбіральнік тэрыторыі, адукацыя сярэдняя – 554 руб.
Галоўны энергетык, адукацыя вышэйшая, вопыт не менш за 5 гадоў – 1200 – 1800 руб.
Слесар-сантэхнік, адукацыя прафесійна-тэхнічная – 560 – 1100 руб.
Майстар кантрольны (участку, цэхі), адукацыя прафесійна-тэхнічная – 800 – 1000 руб.
Раскройшчык матэрыялаў, адукацыя прафесійна-тэхнічная, навучанне на працоўным месцы – 554 – 800 руб.
Электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, адукацыя прафесійна-тэхнічная – 560 – 1100 руб.
Заробкі, якія прапаноўваюцца, досыць невысокія. Да ўсяго пры прыёме на працу людзей жорстка правяраюць зараз на лаяльнасць да рэжыму. Калі нехта праходзіў хоць бы па адной палітычнай справе, нават адміністрацыйнай, яго на працу ня возьмуць.
