
Упершыню за больш чым два гады не было спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі ў Польшчу. Польскія памежнікі за 27 лістапада не заўважылі парушальнікаў у памежнай зоне. “Але гібрыдная вайна на мяжы не спыняецца”, — пішуць яны. І прыводзяць апошні факт — раніцай 28 лістапада “група агрэсіўных замежнікаў” з тэрыторыі Беларусі закідала польскі патруль каменнем і галінамі дрэў. Здарэнне адбылося каля Дубічаў Царкоўных.
Нешматлікія спробы парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі фіксавалі літоўскія памежнікі, яшчэ больш іх было на мяжы з Латвіяй.
Захад ускладае адказнасць за міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і Еўразвязу на рэжым Лукашэнкі. Ёсць шмат фактаў, якія сведчаць, што ён дзеіць супольна з Расеяй.
