
ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Беларусаў пакуль не будуць абавязваць паведамляць пра адкрыццё і закрыццё рахункаў у замежных банках. Пра гэта паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.
29 лістапада “дэпутаты” ПП у другім чытанні зацвердзілі законапраект аб падатковых зменах. Патрабаванне паведамляць пра замежныя рахункі з яго выключылі.
Цяпер абавязак паведамляць пра рахункі за мяжой ёсць толькі ў юрыдычных асобаў. Планавалася, што яго распаўсюдзяць і на фізічных асобаў — рэзідэнтаў Беларусі. Для нерэзідэнтаў такое патрабаванне ўводзіць не планавалася.
