За рысай беднасці ў Беларусі жыве 3,5% насельніцтва. Такую статыстыку падае Белстат па выніках выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па роўні жыцця за ліпень-верасень бягучага года.

На пачатку 2023 году ў Беларусі афицыйна пражывала 9 200 617 чалавек. Атрымліваецца, што за рысай беднасці апынулася каля 322 тысяч чалавек. У іх сярэдни даход на асобу быў ніжэй за бюджэт пражытковага мінімуму, які цяпер складае 367,79 рубля.

Найбольш высокі паказнік малазабяспечых — у Магілёўскай вобласці (5,4%), найменшы — у Менску (1,1%). У Гарадзенскай і Менскай абласцях за рысай беднасці знаходзіцца зараз па 2,6% насельніцтва, у Берасцейскай і Віцебскай — па 4,9%, у Гомельскай — 5,1%.

Сярод гарадскога насельніцтва за рысай беднасці апынулася 2,8% насельніцтва, а сярод сельскага гэты паказнік складае 6,2%.

Сярэднедушавы даход — гэта агульны аб’ём даходаў, падзелены на колькасць насельніцтва. Пры гэтым бярэцца ў разлік усё насельніцтва, у тым ліку беспрацоўныя, пенсіянеры, непаўналетнія.