
Старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімір Каранік зноў паехаў у Расею. На гэты раз на так званыя “Дни Республики Беларусь в Липецкой области”. Паведамляецца, што ў гэтым расейскім рэгіёне адбудуцца дзелавыя сустрэчы.
Разам з “губернатором” Каранікам у складзе афіцыйнай дэлегацыі ў Ліпецк выправіліся чрезвычайный и Полномочный Посол Республики Беларусь в РФ Дмитрий Крутой и министр финансов Республики Беларусь Юрий Селиверстов.
Абмен такімі візітамі гарадзенскіх і расейскіх чыноўнікаў стаў надзвычай рэгулярным. Ніякіх іншых кантактаў і праектаў у лукашэнкаўскіх “вертыкальнікаў”, акрамя як з азіяцкімі і афрыканскімі дзяржавамі, не засталося.

