На выездзе з Гародні ў бок Польшчы прыбралі лацінку з дарожных паказальнікаў, паведамляе выданне Most. На іх засталіся напісы толькі на беларускай мове. Кірыліцай напісаныя назвы не толькі беларускіх, але і польскіх населеных пунктаў.

Гэта ўжо не першая праява змагання гарадзенскіх чыноўнікаў з лацінскім шрыфтам. Раней у самім горадзе таксама знялі паказальнікі з назвамі вуліц, напісанымі лацінкай.

«Гэтае пытанне ўздымалі многія неабыякавыя грамадзяне, якія ў лацінізацыі беларускай мовы ўбачылі навязванне заходніх ліберальных каштоўнасцяў і культурных традыцый», — тлумачыў змаганне з лацінкай кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка.