“Хрысціянская візія” паведаміла, што сілавікамі затрыманы пратэстанцкі пастар з Гародні Васіль Трубчык.

Васіль Трубчык – пастар гарадзенскай царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў “Свет мира”. Ён вядомы прапаведнік і хрысціянскі аўтар.

Пакуль нічога невядома, дзе знаходзіцца пастар і паводле якіх фармальных прычынаў яго затрымалі.

У Беларусі працягваецца сістэмны пераслед святароў пратэстанцкіх канфесій.