
У Гародні прайшло паседжанне чыноўнікаў вобласці па пытаннях бяспекі на дарогах. Вертыкальнікі традыцыйна хваліліся вынікамі сваёй працы і поспехамі па падвышэнні бяспекі. Пра гэта паведамляюць дзяржаўныя рэгіянальныя медыі. Але нават самы чыноўнікі прызнаюць, што ня ўсё так добра:
“Настраивая членов рабочей группы на плодотворную работу, заместитель председателя облисполкома Андрей Жук отметил, что заседание проводится в период ухудшения погодных условий. К сожалению, для некоторых районов снегопад в конце ноября оказался неожиданностью, чего быть не должно”.
Згаданы Андрэй Жук прызнаў, што калі раней іх хвалявалі перавозкі прыватных фірмаў, то “сейчас, к сожалению, вектор сместился в сторону государственных организаций, осуществляющих пассажирские перевозки”.
Было агучана, што павялічылася колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з-за дзікіх жывёлаў, якія часта выбягаюць на дарогу.
Агульны ровень аварыйнасці паводле афіцыйнай статыстыкі вырас у Лідскім, Наваградскім, Астравецкім, Ашмянскім і Шчучынскім раёнах.
