
Былы палітвязень Аляксей Галоўкін з Гародні выехаў з Беларусі.
Аляксей — IT-інжынер, інвалід другой групы. У траўні 2021 года за каментары ў інтэрнэце быў засуджаны па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Тады суддзя Дзмітрый Кедаль прысудзіў Аляксею тры гады пазбаўлення волі.
Свой тэрмін палітвязень адбываў у бабрускай папраўчай калоніі № 2. Аляксей адбыў яго цалкам.
Калі Аляксей знаходзіўся за кратамі, супраць яго пачалі новую крымінальную справу — па тых самых артыкулах, але нібыта па новых эпізодах.
Аляксей Галоўкін выйшаў на волю 26 жніўня 2023 года.
Цяпер былы палітвязень знаходзіцца ў бяспецы ў Швайцарыі.
Пра свой пакутны досвед за кратамі, ціск сілавікоў пасля вызвалення, а таксама пра ўцёкі з Беларусі Аляксей раскажа бліжэйшым часам беларускім журналістам.
