
Так званая Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў другім чытанні прыняла законапраект аб змяненні Закона “Аб дарожным руху”, паведамляе прэс-служба.
Новы дакумент уносіць значныя змены, у тым ліку ва ўмовы праходжання іспыту па кіраванні машынай ў ДАІ. Бліжэйшым часам здаваць на правы ў Беларусі можна будзе на “механіцы” і “аўтамаце” незалежна ад таго, на якой трансмісіі навучаўся новаспечаны кіроўца.
Цяпер іспыт можна здаваць на аўтамабілі толькі з той трансмісіяй, на якой чалавек навучаўся: вучыўся ездзіць на механіцы – здае толькі на механіцы, вучыўся на аўтамаце – здае толькі на аўтамаце.
