
З 1 студзеня 2024 годe мінімальны заробак вырасце. Пра падпісанне адпаведнай пастановы паведаміла прэс-служба ўрада.
З новага годe мінімальная заработная плата ў Беларусі складзе 626 рублёў. Размова ідзе пра сама нізкую мяжу аплаты працы: заробак меншы за гэтую суму працадаўца прапаноўваць работніку не мае права.
Як раней анансаваў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, мінімальны заробак будзе падвышаны на 13%. З 1 студзеня 2023 года ён складаў 554 рублі і на той момант быў павялічаны амаль на 15%.
