
Культура Беларусі ўслед за эканомікай завязваецца на Расею. Чарговым такім крокам стала падпісанне пагаднення пра супрацу двух музейных асяродкаў. Так музей-сядзіба Міхала-Клеафаса Агінскага ў Залессі ўвайшоў у супрацу з расейскім музеем “Царскае сяло”.
Нібыта гэтаму акту папярэднічаў цэлы год даследніцкай дзейнасці. Вядома, што Агінскі каля пяці гадоў жыў у Пецярбургу, ня выключана, што ён наведваў Царскае Сяло.
Пра падпісанне дамовы супрацы дзяржаўным медыям расказала намеснік дырэктара музея-сядзібы Агінскага ў Залессі Святлана Кянько.
