Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма “Вясна”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм’еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN)А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 5 снежня:

Падзея: Пабываем на канферэнцыі пад назвай “Пенітэнцыярная медыцына і псіхалогія ў Беларусі”, якая прайшла ў Вільні.

“Гэта адлюстраванне таго, як мы жылі апошнія 30 гадоў”, — кажа псіхолаг Вольга Вялічка.

Каментар: Правааабаронца Ігар Казмерчак распавядзе, як на яго маёмасць наклалі арышт

Каментар эксперта: разам з праваабаронцам і былым палітзняволеным Алегам Граблеўскім паразмаўляем пра тое, які стан цяпер у людзей з інваліднасцю: