
У Гародні чарговыя затрыманні за падпіскі і нібта распаўсюд так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў. Імя аднаго з затрыманых вядома – гэта вядоўца і арганізатар забаўляльных мерапрыемстваў Міхаіл Манькевіч. Разам з ім на працоўным офісе затрымалі яшчэ аднаго мужчыну, які паводле роду заняткаў ёсць інжынерам -канструктарам. Сілавікі ў праўладным тэлеграм-канале апублікавалі відэа разам са здзеклівым каментаром.
Манькевіча прымусілі прызнаць сваю віну – сказаць тое, што ён быў падпісаны на некаторыя “экстрэмісцкія” рэсурсы. Іншага затраманага таксама прымусілі “каяцца”.
Затрыманых па ўсёй верагоднасці пасадзілі да “суда” у ізалятар.
