Нягледзячы на тое, што зусім нядаўна міністр інфармацыі РБ Владимир Перцов сцвярджаў, што раённыя газеты аджылі сваё, не выконваюць належна патрэбныя функцыі і ўвогуле пара іх аб’ядноўваць з абласнымі прапагандысцкімі органамі (фактычна ліквідоўваць), у Свіслачы ўпэўнена глядзяць у будучыню і святкавалі 80-годдзе раённай “Свіслацкай газеты”. А “Гродзенская праўда” апублікавала бадзёры рэпартаж пад надзвычайным загалоўкам «Живет на этих страницах великий труженик – район». З гэтага загалоўку раён паўстае такім адушаўлёным монстрам працы.

Сама цікавае, выяўляецца, што “История районной газеты началась вскоре после начала Великой Отечественной войны. Ее первый номер вышел 29 ноября 1943 года”. Характэрнае тут слова “вскоре”. Тут альбо прапагандысты ня ведаюць, калі пачалася “Великая Отечественная”, альбо два гады і пяць месяцаў вайны – для іх нязначны тэрмін.

Калектыў газеты віншавалі вертыкальныя чыноўнікі: “председатель Свислочского районного исполнительного комитета Александр Версоцкий, председатель районного Совета депутатов Виктор Субботка, начальник главного управления идеологической работы и по делам молодежи облисполкома Игорь Булавко, руководители районных ведомств, учреждений”.

У рэдакцыі “Свіслацкай газеты” відавочны гендэрны перакос.