110 гадоў таму (10 снежня 1913 году) – У в. Лабна-Агароднікі (Лабно, Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Вацлаў Гебельт, шахматны кампазіст, вязень ГУЛАГу, пасьля вызваленьня ў 1949 г. жыў да сьмерці ў Лідзе.

Вацлаў Гебельт скончыў Варшаўскі ўніверсітэт у 1937 годзе, працаваў настаўнікам у гімназіі горада Сувалкі. У 1944 годзе быў арыштаваны (у той час ён жыў у Гародні) і засуджаны да зняволення ў савецкім канцлагеры. Вызвалены ў 1949 годзе. Рэабілітаваны толькі ў 1992 годзе. Да сыходу на пенсію ў 1976 годзе працаваў намеснікам галоўнага бухгалтара мясакамбіната ў горадзе Ліда.

На фармаванне творчасці Гебельта вялікі ўплыў аказалі яго настаўнікі М. Урубель. і Д. Пшапюрка. З 1933 года Гебельт склаў больш за 600 кампазіцый, пераважна двух- і троххадоўкі. Пераможца 5-га чэмпіянату СССР па раздзелу двуххадовак (1959). На конкурсах удастоены 150 прызоў, з іх — 53 першае, у тым ліку на алімпійскім конкурсе па раздзелу кааператыўных матаў (ГДР, 1960), у міжнародным матчы «Дружба» па раздзелу троххадовак (1962-64). У галіне троххадоўкі складаў галоўным чынам задачы стратэгічнага стылю з правільнымі матамі. У «Альбомах ФІДЭ апублікавана больш за 40 яго задач.

Пераможца 1-га чэмпіянату Міжнароднай шахматнай федэрацыі па шахматнай кампазіцыі ў камандным першынстве (1975).

Памёр Вацлаў Гебельт 16 кастрычніка 1999 году ў Лідзе ў веку 85 гадоў.

У кастрычніку 2013 года ў Мінску быў выпушчаны юбілейны канверт з выявай В. Я. Гебельта. У лістападзе 2013 у Мінску прайшоў Кубак «Альбіна» па рашэнні шахматных кампазіцый з удзелам беларускіх і расейскіх шахматыстаў, прысвечаны памяці Гебельта.