
Журналіст Анджэй Пачобут за кратамі з сакавіка 2021 году. Навін ад палітвязьня мала і яны ў цэлым змрочныя, напісалі ягоныя сваякі ў сацсетках.
Нядаўна на Анджэя склалі два пратаколы — у выніку яго пазбавілі перадачы і спатканьня. Агулам ад пачатку адбыцьця тэрміну ў Пачобута ўвогуле не было ні сустрэч, ні перадач.
Сваякі журналіста мяркуюць, што такая тэндэнцыя можа захавацца да моманту яго вызваленьня, як мінімум да лютага 2028 году.
Аднак блізкія Пачобута таксама адзначаюць, што ён ня страціў раўнавагі, спакойнага настрою, заўсёды цікавіцца ўсімі сваімі сябрамі і калегамі і перадае прывітаньні.
Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года па так званай “польскай справе” — разам з іншымі актывістамі польскай меншасці. За артыкул пра напад СССР на Польшчу ў верасні 1939-га Пачобута звінавацілі ў “распальванні варажнечы па нацыяльнай прыкмеце”. Таксама яго звінавацілі ў закліках да санкцый.
Працэс над Анджэем Пачобутам праходзіў у Гарадзенскім абласным судзе з 16 студзеня бягучага году ў закрытым рэжыме. Дату пачатку разгляду справы двойчы пераносілі з невядомых прычын. У выніку выканаўца карнага прысуду Дзмітры Бубенчык прысудзіў журналісту 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
За кратамі Пачобут сустрэў свае 50-ыя ўгодкі. Часта яго змяшчаюць у ШІЗА.
Зараз Анджэй Пачобут у зняволенні ў Наваполацку, сувязі з ім у сваякоў зусім мінімальныя і рэдкія.
Адрас: ПК № 1, 211440, Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Андрэй Станіслававіч Пачобут
