фота ілюстрацыйнае

У Гарадзенскім раёне жывёльная анамалія: на тэрыторыях сельгаскааператыва „Азёры” – зубры пачалі выцясняць казуль з нажытых стагоддзямі месцаў пражывання. Прычына, мяркуе кіраўнік кааператыва Аляксандр Шышко, можа быць і ў росце папуляцыі ваўкоў.

Па словах Аляксандра Шышко, у апошні час у рэгіёне павялічыліся выпадкі сустрэчы з ваўком. Адкуль жывёлы з’явіліся – невядома, але паспелі „прынесці нямала бедаў паляўнічай гаспадарцы”.

Кіраўнік «Азёраў» адзначае: раней у гэтых месцах з’яўляліся так званыя прахадныя ваўкі, але са з’яўленнем платоў на мяжы яны аселі на сталае месца жыхарства. Воўчае логава знойдзена каля вёскі Стрыеўка ў Гарадзенскім раёне: расстаўленыя дзесяць фотапастак зафіксавалі цэлыя зграі звера. Зараз папуляцыю ваўкоў «карэктуюць» егеры, прывабліваючы жывёл характэрным падвываннем.