
Улады працягваюць пераследаваць гарадзенскіх грамадска-палітычных лідараў. Адзін з кіраўнікоў Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў паведаміў у сацсетках, што ўлады наклалі арышт на яго лецішча ў вёсцы Грабяні Гарадзенскага раёну. На адрас Саранчукова, які зараз не пражывае ў Беларусі, прыйшоў афіцыйны ліст з Упраўлення Следчага камітэту з адпаведным паведамленнем.
На падставе чаго накладзены такі арышт на лецішча ў дакуменце не паведамляецца. У кожным разе няма ніякага сумневу, што гэта такая форма палітычнага пераследу з боку таталітарнай улады.

