
Пасылка / 1prof.by
“Белпошта” з 12 снежня падвысіла тарыфы на адпраўку пасылак у іншыя краіны. Не змяніліся толькі кошты для пасылак у Расею.
Падвышэнне тарыфаў на “Белпошце” тлумачаць “зменамі і абмежаваннямі ў міжнароднай лагістыцы”.
Прыкладам, адпраўка пасылкі ў Польшчу цяпер будзе каштаваць ад 42,7 рубля. А вось адправіць пасылку ў ЗША будзе каштаваць ад 33,65 рубля.
Самыя дарагія тарыфы на пасылкі ў афрыканскую краіну Зімбабвэ — ад 67,15 рубля.
