12 снежня Савет Міністраў прыняў пастанову, з якой вынікае, што анансаваны на 1 студзеня 2024 года тэрмін рэалізацыі новага парадку прызначэння дапамог па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах (бальнічным) пераносіцца на паўгода. Цяпер пачатак ягонага дзеяння вызначаны на 1 ліпеня 2024-га.

Перанос тэрміну, як паведамляецца, абумоўлены запытамі з боку прадпрыемстваў і арганізацый, якім неабходна апрабаваць праграмнае забеспячэння да новага парадку інфармацыйнага ўзаемадзеяння з тэрытарыяльнымі органамі Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Акрамя таго, да закона далучаныя дадатковыя нормы рэгулявання парадку выплаты па бальнічных лістках, галоўная з якіх тычыцца прызначэння бальнічных тым людзям, якія працуюць па сумяшчальніцтве і не маюць асноўнага месца працы. Ім бальнічны будзе прызначацца па адным з месцаў працы па сумяшчальніцтве (па выбары работніка).