
У Гарадзенскай вобласці ў так званых судах працягваюцца карныя крымінальныя палітычныя працэсы. У лістападзе праваабаронцы ў вобласці зафіксавалі не менш 15-ці крымінальных “разглядаў”: працэсы ішлі ў судах Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Гародні, судах Смаргонскага, Астравецкага, Гарадзенскага раёнаў, а таксама ў абласным судзе.
Акрамя гэтага ў лістападзе былі пачатыя 5 новых крымінальных спраў у дачыненні да вядомых гарадзенскіх грамадска-палітычных актывістаў, якія зараз знаходзяцца за мяжой.
У снежні крымінальныя карныя паседжанні судоў працягваюцца. Так 5 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні пачаўся карны працэс над Мікітам Машутам (артыкул 342, частка 1, за ўдзел у акцыі яшчэ 6 верасня 1920 году). Яго судзіць Маргарыта Ланцэвіч. А 7 снежня аналагічны працэс пачаўся ў будынку таго ж суда ў дачыненні да Максіма Варнеля (артыкул 293, частка 1 – масавыя беспарадкі). Судзіў Віталь Лабоцкі.
11 снежня ў абласным судзе Валерый Раманоўскі пачаў судзіць Аляксандра Яшкіна. Яго звінавацілі адразу па 5 (!) артыкулах Крымінальнага кодэксу.
13 снежня ў Ваўкавыскім раённым судзе каралі Руслана Арцюха. Яго звінавацілі ў абразе Лукашэнкі (артыкул 368, частка 1). Працэс вядзе суддзя Мікалай Сяргейка.
