Сяргей Асовік (у форме)

Сілавікі пачалі затрымліваць за каментары ў сувязі са смерцю намесніка кіраўніка Шчучынскага РАУС падпалкоўніка Сяргея Асовіка. Той памёр у лістападзе на працоўным месцы. Пакуль праўладныя каналы паведамляюць як мінімум пра аднаго затрыманага.

Супрацоўнікі ўпраўлення па Гарадзенскай вобласці ГУУБ МУС затрымалі за абразлівыя каментары 42-гадовага мужчыну. У яго шэсць судзімасцяў, у тым ліку — за забойства.

Сілавікі адзначылі, што гэта не адзіны падобны каментар.

hrodna.life