Фігуранта справы “Рабочага руху”, гарадзенца Уладзіміра Жураўку перавялі на турэмны рэжым.

Уладзімір — былы аператар дыстанцыйнага пульта кіравання цэху “Аміяк-3” на “Гродна Азот”.
Яго затрымалі 18 верасня 2021 года. А пазней звінавацілі паводле арт. 356 КК (здрада дзяржаве), арт. 188 КК (паклёп) і ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім). У лютым яго асудзілі да 15 гадоў калоніі.

Тэрмін Жураўку накіравалі адбываць у бабруйскую калонію.

Па інфармацыі MAYDAYMog 16 лістапада ў Бабруйску адбыўся суд па справе аб замене Уладзіміру рэжыму ўтрымання. Суддзя Павел Карцінін пастанавіў перавесці палітвязня ў турму. Ён будзе адбываць тэрмін у магілёўскай турме № 4.

Падтрымайце палітвязня лістамі і паштоўкамі: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Уладзімір Іванавіч Жураўка

Вясна