
У Лідзе міліцыянты і іншыя сілавікі актывізавалі ідэалагічную працу з школьнікамі. Толькі за апошні тыдзень прайшло некалькі мерапрыемстваў у школах гораду. Пра іх расказала “Лідская газета”.
Так у СШ №10 Ліды адбылася ўрачыстая цырымонія “чествования” (дзіўная прапагандысцкая фармулёўка!) вучняў прававых класаў. Сёлета “священную клятву произнесли 50 десятиклассников“.
Паведамляецца, што навучэнцы гэтай школы супрацуюць з Лідскім РАУС і Акадэміяй МУС.

Не абышлося на сустрэчы і без прадстаўніка Расейскай праваслаўнай царквы:
“В тот торжественный вечер в актовом зале школы присутствовали Ольга Тарасюк, начальник управления образования Лидского районного исполнительного комитета, Иван Пыш, начальник инспекции по делам несовершеннолетних Лидского РОВД, Андрей Тарашкевич, заместитель командира роты патрульно-постовой службы милиции по идеологической работе и кадровому обеспечению Лидского РОВД, Никита Мысливец, заместитель прокурора Лидского района и секретарь Лидской епархии, протоиерей Максим Цигель”.

У сваім наступным матэрыяле “Лідская газета” заклікае старшакласнікаў стаць курсантам Акадэміі МУС. А 15 снежня публікуе артыкул пра сустрэчу ў лідскай СШ №4 з прадстаўнікамі Следчага камітэту. У горад з Гародні завітаў Сергей Кирпля, главный инспектор отдела кадров и идеологической работы УСК по Гродненской области. Ён агітаваў школьнікаў паступаць у Акадэмію МУС і на юрыдычны факультэт Гарадзенскага ўніверсітэту.


