Гарадзенскія прапагандысты з дзяржаўнага тэлеканалу “Гродно плюс” расказалі пра бойку студэнтаў з Шры-Ланкі, якія навучаюцца ў Гарадзенскім медыцынскім універсітэце. Пры тым на фоне побытавай бойкі моладзі акцэнтавалася ўвага на асаблівым клопаце дзяржаўных органаў пра замежнікаў. Правялі нават цэлае паседжанне з удзелам “представителей отделения по гражданству и миграции Ленинского района”.

У выніку чыноўнікі прынялі публічнае пакаянне ланкійскіх студэнтаў і, мяркуючы па словах начальніцы отделения по гражданству и миграции отдела внутренних дел администрации Ленинского района города Гродно Дзіны Сытай, іх усё ж не выганяць з вучобы і не дэпартуюць.