Вылучаць кандыдатаў у “дэпутаты” маюць права зарэгістраваныя ў краіне палітычныя партыі, працоўныя калектывы, грамадзяне шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў. Толькі да цяперашніх “выбараў” усе партыі, акрамя дзвюх праўладных структураў – “Белай Русі” і Камуністычнай партыі Беларусі, ліквідаваныя.

У ЦВК нагадалі, што кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў можа быць вылучаны грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 21 года і пастаянна пражывае ў краіне. Кандыдатам у дэпутаты мясцовага Савета дэпутатаў можа быць вылучаны грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 18 гадоў і пражывае або працуе на тэрыторыі мясцовага Савета дэпутатаў. У выбарах “дэпутатаў” мясцовых Саветаў дэпутатаў таксама могуць удзельнічаць грамадзяне Расеі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі.

Вылучэнне кандыдатаў у “дэпутаты” працягнецца да 15 студзеня 2024 года.