На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы Лідскага раёну прайшоў ужо трэці за паўгода рэйд палітычных затрыманьняў за падпіскі і падабайкі, паведамляе @lida_grab_court. Паводле інфармацыі рэсурса, гэта адбылося 15 сьнежня.

«Паведамілі пра затрыманне 8 чалавек», — піша тэлеграм-канал.

Першыя затрыманні на прадпрыемстве зафіксавалі 13 жніўня 2023 года, калі было затрымана не менш 10 чалавек. 8 сьнежня 2023 года сілавікі зноў правялі рэйд супраць працаўнікоў завода. За падпіскі і падабайкі затрымалі каля 10 чалавек.