
Палітвязня Дзмітрыя Сушчыка перавялі ў калонію. Цяпер ён утрымліваецца ў ШІЗА
У судзе Ленінскага раёна Гародні з 10 жніўня па 1 верасня разглядалі новую крымінальную справу супраць Дзмітрыя. Гэтым разам яго звінавацілі паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі турмы).
Суддзя Наталля Козел прызнала яго вінаватым і прызначыла ў дадатак да паўтара года зняволення яшчэ адзін год і 15 дзён калоніі.
Пры гэтым Дзмітрый павінен быў у жніўні выйсці на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, але быў перазатрыманы па новай справе і змешчаны пад варту.
Стала вядома, што палітвязень ужо знаходзіцца ў аршанскай калоніі № 8. Адміністрацыя ўстановы змясціла Сушчыка ў ШІЗА, але тэрмін і прычыны — невядомы.
Падтрымайце палітвязня: ПК № 8. 211388, Віцебская вобл., г. Орша, вул. Леніна, 195А, Дзмітрый Васілевіч Сушчык
Вясна
