З пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь паводле афіцыйнай статыстыкі агулам прыехала 789 912 іншаземцаў: 490 503 грамадзяніна Літвы, 181 411 грамадзян і 55 198 неграмадзян Латвіі, а таксама 62 800 грамадзян Польшчы.

З 1 студзеня 2023 году бязвізам скарысталіся 404 926 замежнікаў з Еўразвязу: 242 240 грамадзян Літвы, 93 277 грамадзян і 28 319 неграмадзян Латвіі, а таксама 41 090 грамадзян Польшчы, паведаміў Госпогранкомитет.