
Старшыні райвыканкамаў Беларусі пройдуць курсы “Тэрытарыяльная абарона” з 18 па 22 снежня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны.
Навучанне пройдзе на факультэце Генеральнага штаба Узброеных сіл Ваеннай акадэміі. На курсе будуць даведзены асновы тэрытарыяльнай абароны і парадак работы службовых асоб выканкамаў па яе арганізацыі і разгортванні.
Як удакладнілі ў прэс-службе, асаблівая ўвага будзе наданая ўдасканаленню ведаў і ўменняў кіраўнікоў выканкамаў “у арганізацыі і выкананні мерапрыемстваў фармавання тэрытарыяльных войскаў з улікам вопыту сучасных ваенных канфліктаў”.
Улічваючы, што ваенныя канфлікты ў цяперашнім свеце распальвае Расея, магчыма дапусціць, што чыноўнікі Беларусі будуць ратаваць сваю зямлю ад расейскага ваеннага ўварвання.
