
У банку вакансій Гарадзенскай вобласці больш за 16,7 тысяч прапаноў. Пра гэта БЕЛТА расказалі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гарадзенскага аблвыканкаму.
“Наймальнікамі ў снежні былі заяўлены звесткі аб наяўнасці больш як 16,7 тыс. свабодных рабочых месц. Попыт на работнікаў па рабочых прафесіях склаў 62,7 працэнта ад агульнай колькасці вакансій. У параўнанне: за аналагічны перыяд мінулага года гэты паказчык складаў 60,7 працэнта”, – адзначылі ў камітэце.
Найбольш вакантных месцаў у абласным цэнтры – больш за 5,2 тысяч, далей у Лідскім раёне – больш за 1,9 тысяч. Прадпрыемствы і арганізацыі Ваўкавыскага раёну прапануюць больш за 1,2 тысяч свабодных працоўных месцаў для ахвотных.
Пераважная бальшыня прапанаваных месцаў працы – гэта нізкапрэстыжная і малааплочваемая праца.
