Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма “Вясна”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм’еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN)А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 19 снежня:

Падзея: Майстэрня паштовак салідарнасці зладзіла калядны марафон па вырабе паштовак у розных гарадах і краінах, а псіхолаг Вольга Вялічка прэзентавала сваю кнігу “Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме” у Беластоку.

Асоба: Праваабаронца Алег Мацкевіч — пра свой вымушаны ад’езд з радзімы:

“У Беларусі застаецца шмат нармальных людзей”.

Каментар: Лісты і не толькі. Тры гісторыі валантэрак, якія падтрымліваюць палітвязняў.