Чыноўнікі Гарадзеншчыны за “Бацькаву булку” атрымалі адмысловую прэмію ад самога Лукашэнкі. Узнагароджаны наступныя перадавікі культурнай нівы:

Намесніца начальніка аддзела культурна-асветніцкай работы, мастацтваў і навучальных устаноў Упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Вольга Багдановіч, старшыня Свіслацкага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі і намесніца старшыні праўлення Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Алена Чыкава 
Каравай-фэст “Бацькава булка” праходзіў два апошнія гады ў Свіслачы. У 2023 годзе ён прайшоў 19 жніўня.