Па інфармацыі «Нашай Нівы», 19 снежня затрымлівалі сем чалавек. Наколькі вядома, цікавіліся тымі, хто “засвяціўся” у 2020-м на акцыях пратэсту. Прыходзілі проста на працу.

Сёння рэгіянальны канал сілавікоў выклаў відэа з двума затрыманымі — муляром і сталяром-станочнікам. Мужчынаў скруцілі аператыўнікі з ОМОНом.

Рабочыя кажуць на камеру, што іх вінавацяць у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. ГУБАЗіК піша, што мужчын адправілі ў ІЧУ.

У 2020-м супрацоўнікі “Гроднажылбуду” выходзілі на прыступкі прадпрыемства і выказваліся супраць гвалту.

Праз рэпрэсіі і строгі адбор кадраў на прадпрыемстве цяпер брак рабочых.
https://nashaniva.com/332693