У Смаргоні вандал пабіў скульптуры ў касцёле і шыбы ў машынах святароў. Пра гэта расказала раённая газета “Светлы шлях”.

Пробашч касцёла Святога Міхала Арханёла Артур Ляшнеўскі прачнуўся каля гадзіны ночы ад гучных крыкаў і грукаў у дзверы і вокны.

Невядомы мужчына зладзіў сапраўдны дэбош з нецэнзурнай лаянкай і праклёнамі на адрас каталіцкіх святароў. Ён стаў наносіць удары цяжкім прадметам па машынах святароў, а таксама дабраўся да начыння касцёлу: разбіў фігуру Маці Божай Беззаганнага зачацця, а таксама вырваў металёвыы крыж з рук Міхала Арханёла — новай скульптуры, якую некалькі месяцаў таму набылі за ахвяраванні прыхаджан.

Мужчына паўтараў, што каталіцкая царква павінна адсюль «убираться», і што ёй тут не месца.

Ксёндз выклікаў міліцыю. Супрацоўнікі милицыи затрымалі мясцовага жыхара.

Як піша выданне, некалькі месяцаў таму касцёл таксама зазнаў напад: тады былі выкрадзеныя грошы з храма і разбіта фігура Маці Божай, якая знаходзілася каля крыжа.

Такія дзеянні вандала трэба звязваць з той антыкаталіцкай прапагандай, якую вядуць розныя дэструктыўныя структуры і асобы, дзейнасць якіх “не заўважаюць” дзяржаўныя органы.