Палітзняволенага блогера Паўла Вінаградава перавялі ў гарадзенскую турму

У судзе Ваўкавыскага раёна 6 снежня адбыўся суд па замене палітвязню рэжыма ўтрымання. Па рашэнні суддзі Мікалая Сяргейкі, Паўла перавялі на турэмны рэжым у Гродна. Пра гэта расказала ягоная жонка.

Нагадаем, Паўла затрымалі 22 снежня 2021 года ў прыватным доме ў Беразіно. Палітвязня асудзілі да 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. У зняволенні Павел перахварэў на сухоты.

Нядаўна стала вядома, што апошнія паўгода Вінаградава ўтрымлівалі ў ШІЗА.

Падтрымайце Паўла: Турма № 1. 230023, Гродна, Кірава, 1, Павел Юр’евіч Вінаградаў