
У Беластоку 22 снежня прайшла чарговая, ужо 31-я па ліку акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам. Журналіст-палітвязень ужо больш тысячы дзён знаходзіцца ў зняволенні.
На акцыю сабралася каля 40 чалавек, пераважна прадстаўнікі дыяспары з Беларусі, а таксама мясцовыя польскія грамадскія дзеячы і журналісты. Выступалі палітык Роберт Тышкевіч, грамадскія дзеячы Марэк Занеўскі, Анна Кетліньска, Ян Роман, Сяргей Верамеенка. Выступоўцы заклікалі да ўсемагчымых формаў салідарнасці, згадвалі пра надыходныя святы, выказвалі ўпэўненасць, што праўда ўрэшце пераможа, цемра адступіць і палітвязні выйдуць на волю.







