Польшча збіраецца падвысіць эфектыўнасць плоту, пабудаванага на мяжы з Беларуссю. Новы міністр унутраных спраў Марцін Кервінскі анансаваў адмысловую праверку. Паводле яго слоў, на сённяшні дзень плот не забяспечвае поўную бяспеку мяжы і патрабуе ўдасканалення. Будзе ўзмацняцца і асабісты склад сілавікоў, якія ахоўваюць мяжу, паведамляе wiadomosci.radiozet.pl.

Плот пяціметровай вышыні Польшча збудавала, каб спыніць масавы наплыў мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (тое самае зрабілі Літва і Латвія). Захад ускладае адказнасць за міграцыйны крызіс на рэжым Лукашэнкі (і бачыць “руку Масквы”).

Польскі бок раней заяўляў, што плот спрабавалі падкапаць, а беларускія памежнікі  выпілоўвалі ў ім дзіркі “балгаркамі”.