
У Ваўкавыску па вуліцы Гарбатава ўсталявана міфалагічная скульптура “Хранитель города» у выглядзе ваўка, якая нібыта сімвалізуе абарону гораду і яго жыхароў ад бедаў і спрыяе ў добрых справах. Пра гэта расказала раёнка “Наш Час”.
Мастацкая і ідэалагічная вартасць новага арт-аб’екту выклікае моцны сумнеў. Мясцовыя камунальнікі сцвярджаюць, што “скульптура призвана следить за порядком и призывает жителей и гостей Волковыска бережно относиться к имуществу города”.

