У наступным годзе Беларусь прыме менш уцекачоў. Квоты скарочаныя на 1000 чалавек.

Афіцыйна Рэспубліка Беларусь гатовая надаць статус уцекача толькі 1500 замежнікам. Па 200 заявак змогуць задаволіць Берасцейская, Гарадзенская і Магілёўская вобласці. 250 уцекачоў — Менская, 300 — Віцебская. Найбольш месцаў вылучылі на Гомельшчыне — 350.

Важнае ўдакладненне. Гэта ўсё не датычыць мігрантаў, якія штурмуюць мяжу Беларусі і Еўразвязу. Іх цяперашні рэжым ахвотна пускае на сваю тэрыторыю, але не прымае як уцекачоў. Шмат хто з іх сведчыў, што спецыяльныя службы Лукашэнкі забараняюць ім сыходзіць з мяжы і прасіць прытулку ў Беларусі.